Фота Радыё Рацыя
Заўтра ёй афіцыйна выставяць абвінавачанне па артыкуле 364 КК (гвалт, альбо пагроза гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
Гаворка ідзе пра тое, што Паліна нібыта сарвала маску з міліцыянта, чым нанесла яму цялесныя пашкоджанні. Гэта адбылося трэцяга студзеня, калі ў кватэру актывісткі ўварваліся дзесяць невядомых людзей у чорным, выбіўшы пры гэтым дзверы. Гэтай справай займаецца цэлы атрад следчых, у колькасці васьмі чалавек.
Сама Паліна адмаўляецца ад любых паказанняў, заяўляючы, што гэта чыста палітычная справа.
У Паліны двое маленькіх дзяцей, яе мужа Андрэя Шарэнду таксама пераследуюць, нядаўна яму прысудзілі чарговыя 15 сутак.
Адрас для лістоў Паліне:
СІЗА №7 вул. Савецкіх Пагранічнікаў 37, Брэст. Індэкс: 224030
Шарэнда-Панасюк Паліна Сяргееўна