Стала вядомая дата чарговага падаражання праезду ў Мінску

Камісія ў пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце Міністраў Беларусі прыняла пастанову аб павелічэнні тарыфаў на гарадскія перавозкі грамадскім транспартам.



Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» паведамілі ў ГП «Мінсктранс». Па новых коштах талоны і праязныя плануюць прадаваць з 9 жніўня.


Разавая паездка абыдзецца пасажырам у 4.000 руб, пры куплі ў кіроўцы — у 4.500, на аўтобус-экспрэс — 5.500 руб.


Праязны на месяц на 1 від транспарту будзе каштаваць 180.000 руб, на паўмесяца — 96.000, на дэкаду — 63.400; на аўтобус-экспрэс — 225.000 руб, на паўмесяца — 120.000, на дэкаду — 79.200; на 2 тыпры транспарту — адпаведна 240.200 руб, 126.600 і 84.600; на 3 тыпы — 286.400, 150.500, 100.300; на 4 віды — 324.000, 170.600, 113.800.


Кошт праязных на метро на наступны перыяд з любой даты: на 10 дзён — 63.400; на 15 — 96.000; на 30 — 180.000.
 

Кошт праязных на пэўную колькасць паездак усімі відамі транспарту: на 5 паездак — 19.600, на 10 — 38.000, на 20 — 74.400, на 30 — 109.200, на 40 — 142.400, на 50 — 174.000, на 60 — 204.000 руб.

minsknews.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: