Сталі вядомыя акалічнасці масавых затрыманняў, што адбыліся ў Маладзечанскім раёне 27 лютага

Пад Маладзечнам АМАП прыехаў на Масленіцу. На прыватным участку затрымалі 25 чалавек.
Праўладны тэлеграм-канал паведаміў, што супрацоўнікі мінскага абласнога АМАПу прыехалі на свята пад Маладзечна. Як сцвярджаюць, людзі адзначалі Масленіцу на прыватным катэджным участку. Кажуць, што яны скандавалі «Жыве Беларусь!», а з сабой у іх былі сцягі. Але на фота сцягоў няма. Затое відаць чырвона-зялёнае пудзіла, якое нібыта збіраліся спаліць падчас свята.

На затрыманых склалі адміністратыўныя пратаколы. Меркавана, гаворка ідзе пра артыкул 23.34.

Учора праваабаронцы паведамілі, што пад Маладзечнам затрымалі каля 20 чалавек. Усіх прывезлі ў Маладзечанскі РАУС, адкуль адну дзяўчыну забрала хуткая дапамога.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: