Вялікі навагодні кірмаш адкрыецца 15 снежня

Паступова і ў нас укараняецца традыцыя рыхтавацца да калядных і навагодніх святаў загадзя. Вялікі Навагодні Маркет запрашае дарослых і дзяцей у ГРЦ Green City: з 15 па 31 снежня тут будзе сабрана ўсё самае навагодняе, духмянае, цёплае і казачнае.


Елкі і дэкор

Усёй сям'ёй вы зможаце прагуляцца сярод маляўнічых прылаўкаў з яркімі цацкамі, гірляндамі, прадметамі інтэр'еру і ўпрыгожваннямі ручной працы. Дарэчы, калі вы яшчэ не вызначыліся, якая ёлка будзе госцяй на вашым свяце, то вы зможаце выбраць яе тут, а вянок з яловых галінак выдатна дапоўніць святочны дызайн вашага дома.

Пачастункі

Менавіта ў гэты час варта часова забыцца на забароны і ажыццявіць свае самыя смелыя кандытарскія фантазіі. Для вялікага навагодняга маркета пачастункі падбіралі самыя спрактыкаваныя ласуны. Тут вы знойдзеце ўсё: ад шакаладу, цукерак і пернікаў, да салодкіх набораў.

Прыгажосць

Цуд у падарунак для кожнай, хто гатовы скласці канкурэнцыю зорачцы на верхавіне навагодняй елкі. Падарункавыя сертыфікаты на набыццё бьюці-сродкаў, касметычныя наборы, эфірныя алеі і многае іншае. Арганізатары маркета ўпэўненыя: вы сустрэнеце новы год асляпляльна прыгожай!

Падарункі

Тут дакладна ведаюць, з чаго складаецца свята і што можна падарыць блізкім: сувеніры, дзіцячыя цацкі, нататнікі, маскі, навагоднія касцюмы, хлапушкі і бенгальскія агні. Звярніце ўвагу што ўсе падарункі і пакупкі можна спакаваць і маляўніча аформіць тут жа, вам засталося толькі прыйсці.

Вялікі Навагодні Маркет пройдзе з 15 па 31 снежня ў ГРЦ Green City, падхопіць эстафету святочнага настрою і падарункаў з 2 па 7 студзеня ГРЦ Скала.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: