Стаматолагі заклікалі грамадзян байкатаваць клінікі, што належаць рэктару медуніверсітэта

Беларускія стаматолагі заклікалі грамадзян адмовіцца ад паслуг прыватных медыцынскіх цэнтраў, якія належаць рэктару медуніверсітэта Сяргею Рубніковічу і чальцам яго сям’і.


«...Мы заклікаем грамадзян Рэспублікі Беларусь адмовіцца ад паслуг прыватных медыцынскіх цэнтраў, якія належаць Рубніковічу і яго сям’і: «Профі-дэнт» і «Доктар профі», — гаворыцца ў адкрытым лісце беларускіх стаматолагаў, паведамляе АФН.

Акрамя таго, падпісанты ліста заклікалі сваіх калегаў адмовіцца ад працы ў названых цэнтрах.

«Мы заклікаем лекараў-стаматолагаў гэтых цэнтраў падумаць пра тое, ці сапраўды варта працаваць на таго, хто без усялякага сораму гатовы выконваць злачынныя загады нелегітымнай улады», — адзначаецца ў лісце.

Яшчэ адным адказам уладам, на думку лекараў, з’яўляюцца выхад з Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання спецыялістаў стаматалогіі, адмова ад ўдзелу ў праводзімых ім мерапрыемствах і ад падпіскі на часопіс «Стаматолаг».

«Мы заклікаем сусветную медыцынскую супольнасць абмежаваць усе кантакты з кіраўніцтвам БДМУ і асабіста рэктарам Рубніковічам С. П., адказным за правядзенне рэпрэсій у ВНУ», — сказана ў лісце.

На момант падрыхтоўкі артыкула подпісы пад лістом паставілі ўжо 135 стаматолагаў краіны.

Нагадаем, пасля словаў Лукашэнкі пра тое, што трэба адлічваць студэнтаў, што ўзялі ўдзел у пратэстах, у БДМУ праходзяць масавыя адлічэнні навучэнцаў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: