Стан адваката Максіма Знака, які трымае галадоўку ў СІЗА № 1, пагоршыўся

Стан адваката Максіма Знака, які трымае галадоўку ў СІЗА № 1, пагоршыўся, паведаміў TUT.BY абаронца Дзмітрый Лаеўскі.
Максім Знак. Фота Дар

Максім Знак. Фота Дар'і Буракінай, tut.by

Сёння адвакаты Дзмітрый Лаеўскі і Надзея Знак наведалі Максіма Знака ў СІЗА.

 У гэты раз гэта аказалася не проста. З Максам атрымалася пагаварыць толькі некалькі хвілін. Мы высветлілі, што стан яго заканамерна пагоршыўся. У той жа час Макс моцны духам. Ён перакананы: грамадства павінна задумацца аб тым, што права — важна. Без права нармальнае жыццё грамадства немагчымае, гэтак жа як без ежы немагчымае жыццё чалавека, — распавялі абаронцы адваката.

Нагадаем, Максім Знак быў затрыманы 9 верасня і знаходзіцца ў СІЗА № 1 Мінска. 18 верасня яму было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 361 (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса. У знак нязгоды з абвінавачваннямі адвакат абвясціў галадоўку.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: