«Стан у яе прыгнечаны». Маці затрыманай у Мінску расіянкі распавяла, што ад яе дачкі не прыходзяць лісты

Да сваякоў расіянкі Сафіі Сапега, якую затрымалі ў Мінску разам з экс-галоўрэдам беларускага Telegram-канала «Nexta» Раманам Пратасевічам, не даходзяць яе лісты, стан у яе прыгнечаны. Пра гэта распавяла «МБХ медыя» маці Сапега Ганна Дудзіч.
Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)

«Ад Соф'і лістоў няма. Адвакату яна перадала, што напісала тры ці чатыры лісты. Мае лісты яна атрымлівае, а яе лістоў я не атрымліваю. Абсалютны мінімум інфармацыі, і гэты мінімум, вядома, нас мучыць яшчэ больш, чым усё астатняе», — адзначыла яна.


Дудзіч распавяла, што ў апошні раз адвакат змог трапіць да Сапега ў 4 чэрвеня. «Стан яе прыгнечаны, разгубленая, перадалі ад яе сякія-такія чыста бытавыя просьбы. Ну, і сёння ўжо аўторак, і з таго часу ніякіх вестак, нічога. Консул да яе не трапіў да гэтага часу, быў толькі адзін раз за ўвесь гэты час. Не ведаю, па якіх прычынах», — сказала яна.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: