Старшыня Таварыства аховы помнікаў: Грамадскае абмеркавання будаўніцтва Сафійскага сабора ў Віцебску незаконнае

Грамадскае абмеркаванне мэтазгоднасці пабудовы ў Віцебску Сафійскага сабора, які б з’яўляўся адтварэннем колішняга полацкага Сафійскага сабора, якое распачнецца 24 жніўня, выклікала неадназначны рэзананс.



Так, на думку старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча, рашэнне аб магчымасці такой будоўлі ў гістарычным цэнтры горада супярэчыць існуючаму заканадаўству, якое рэгламентуе спіс працаў, якія могуць весціся ў старых гістарычных кварталах. Заканадаўствам прадугледжаная ахова і рэстаўрацыя будынкаў, якія маюць гісторыка-культурную каштоўнасць, а таксама захаванне планіровачнай структуры гістарычных лініяў забудовы.  “Там нічога не стаяла, з культавых пабудоваў, а калі б стаяла, то трэба было б рабіць навукова-абгрунтаванае аднаўленне страчанага аб’екта”, — кажа Астаповіч, разгарнуўшы дыскусію на сваёй старонцы ў facebook.com.

Таксама, падкрэслівае Астаповіч, аўтарства ініцыятывы грамадскага абмеркавання парушае яго рэгламент, бо арганізатарам такога абмеркавання, згодна беларускаму заканадаўству, могуць выступаць органы мясцовай адміністрацыі, а не праваслаўны прыход.

krynica.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: