Старшага лейтэнанта з Печаў асудзілі да трох гадоў калоніі

Барысаўскі суд прызнаў старшага лейтэнанта Глеба Чайкоўскага вінаватым па ч.1, ч.2 арт. 455 КК «Злоўжыванне ўладай, спалучанае з гвалтам» і прысудзіў да трох гадоў пазбаўленя волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Глеб Чайкоўскі служыў у 3 гвардзейскай школе 72 вучэбнага цэнтру. У справе Чайкоўскага больш за 16 эпізодаў. Усе тычацца перыяду ліпеня-жніўня 2017 году, калі ён камандаваў узводам падчас навучання ваджэнню самаходнай артылерыйскай устаноўкі. Падзеі адбываліся на танкадроме № 1, перадае Радыё Свабода.

Паводле следства, Чайкоўскі збіваў падначаленых нагой па галёнцы; сапёрнай лапаткай па спіне, малой сапёрнай лапаткай па галаве, металічнай антэнай па нагах, прымусіў адціскацца, а потым ударыў малой сапёрнай лапаткай, двойчы кулаком у галаву, драўлянай палкай па назе і тулаве, прымусіў прынесці і трымаць пэўны час 2 слупы вагой па 25 кілаграмаў.

У якасці пацярпелых па справе праходзілі 17 чалавек.

Старэйшы лейтэнант Глеб Чайкоўскі прызнаны вінаватым і прысуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, ён таксама пазбаўлены вайсковага звання "старшы лейтэнант". Пасля абвяшчэння прысуду ён быў узяты пад варту ў зале суда, паведамляе tut.by.

Справа Чайкоўскага не звязана з гібеллю Аляксандра Коржыча, аднак менавіта пасля таго як у арміі пачалася праверка, на лаве падсудных апынуўся не адзін вайсковец.

Падчас працэсу Глеб Чайкоўскі віну прызнаў часткова.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: