Старшакласнікі мінскай школы вырвалі з падоранай кнігі старонкі з партрэтам Лукашэнкі

Школьнікам не спадабаўся прапагандысцкі падарунак на 14-годдзе.


У школах старшакласнікам, якім споўнілася 14 гадоў, выдаюць кнігі: «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь» з наборам артыкулаў пра краіну прапагандысцкага зместу, піша «Салідарнасць».

У адной з мінскіх школ некаторыя дзеці адразу вырвалі старонкі з партрэтамі Лукашэнкі, нехта пакінуў кнігу ў школе, не захацеўшы несці дадому.

«Быў вялікі разбор палётаў пасля таго, як гэта ўбачылі настаўнікі. Завуч крычала на нас і распавядала пра Канстытуцыю і пра тое, як добра жывецца ў нашай краіне. Але як можна верыць ёй, калі мы ўсе ведаем, што яна была старшынёй выбарчай камісіі?» — распавяла «Салідарнасці» адна са старшакласніц.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: