Старшыню БАЖ запрасілі ў Следчы камітэт на 10 сакавіка

Андрэю Бастунцу пазванілі са Следчага камітэта і прапанавалі прыйсці туды раніцай 10 сакавіка, каб прыняць удзел у аглядзе змесціва забранага падчас ператрусу сейфа.

Менавіта ў сейфе знаходзяцца ўсе дакументы, каб весці статутную дзейнасць арганізацыі, заўважае намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі у каментары «Радыё Рацыя».

— Займаемся выключна статутнай дзейнасцю арганізацыі. Займаліся і займаемся 25 гадоў. Ніколі за межы статута не выходзілі. Дзякуючы гэтаму ў нас добрыя стасункі з Мінюстам. Кожны год справаздачымся перад Мінюстам. Праца нашай арганізацыі не прыпыненая, таму мы мусім мець магчымасць карыстацца сваёй пячаткай.

На мінулым тыдні Беларуская асацыяцыя журналістаў звярнулася ў Следчы камітэт з просьбай разблакаваць доступ у офіс арганізацыі, а таксама вярнуць пячатку і статутныя дакументы, якія знаходзіліся ў сейфе.

16 лютага паводле пастановы Следчага камітэта ператрусы прайшлі ў офісе арганізацыі, а таксама ў некаторых супрацоўнікаў. З таго часу офіс ГА БАЖ застаецца апячатаным, а рахунак арганізацыі — арыштаваны.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: