Стартаваў конкурс "Лепшы знаўца паўстання Кастуся Каліноўскага"

22 траўня аргкамітэт па адзначэнні Году Каліноўскага распачаў конкурс, прысвечаны паўстанню 1863–1864 гадоў і асобе нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. Дата старту абрана невыпадкова: 22 траўня 1863 году, 150 год таму, адбылася пераможная для паўстанцаў Мілавідская бітва.



Памяны знак у гонар Мілавідскай бітвы, усталяваны ў 1993 годзе


Конкурс "Лепшы знаўца паўстання Кастуся Каліноўскага" пройдзе ў два этапы - інтэрнэт-віктарына і "жывы" фінал. 
 
 
Віктарына ўяўляе сабой тэст з 30 пытанняў. Да кожнага пытання прапануюцца чатыры варыянты адказаў, адзін з якіх правільны. Час на тэст абмежаваны —15 хвілін.
 
 
Заданні ўдзельнікам віктарыны падбіраюцца выпадковым чынам з некалькіх соцень пытанняў, якія склалі па тэме конкурса гісторыкі і даследчыкі паўстання Каліноўскага. За слушныя адказы будуць налічвацца балы адпаведна ўзроўню складанасці пытанняў — ад 1 да 3.
 
 
10 пераможцаў віктарыны выходзяць у фінал конкурса. Ён будзе ўяўляць сабой пісьмовы тэст і спаборніцтва ў фармаце "Брэйн-рынг". Пераможцы і інтэрнэт-віктарыны, і фіналу атрымаюць прызы. 
 
Падрабязней пра прызы і склад журы — на сайце конкурсу 1863.pyx.by
 
 
Інтэрнет-віктарына ладзіцца з 22 траўня па 16 чэрвеня. Афлайнавы фінал адбудзецца  29 чэрвеня ў Мінску. 
 
 
"Конкурс дастаткова складаны. Таму раю ўдзельнікам перад праходжаннем тэсту трошкі пачытаць пра паўстанне, аднавіць веды, каб падвысіць свой вынік, — кажа Юрась Губарэвіч, выканаўчы сакратар аргкамітэту па адзначэнні Году Каліноўскага. —Разлічваем, што перадусім удзел у конкурсе возьме моладзь, якая актыўная ў інтэрнэце і цікавіцца гісторыяй Беларусі".
 
Паводле pyx.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: