Статкевіч арыштаваны на пяць сутак

Мікалай Статкевіч арыштаваны на пяць сутак за салідарнасць з брэстаўчанамі.

Фота spring96.org


Рашэнне аб гэтым вынес суд Ленінскага раёна Брэста. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал "Баста!".

Нагадаем, аднаго з лідараў Беларускага нацыянальнага кангрэса Мікалая Статкевіча затрымалі на акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце. Разам з палітыкам былі арыштаваныя блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў і некалькі актывістаў.

Мікола Статкевіч адразу адмовіўся ўдзельнічаць у судовым працэсе, паведаміў Праваабарончы цэнтр «Вясна». Суддзя Семянчук разглядаў справу Статкевіча без ягонага ўдзелу. І прыняў рашэнне пакараць палітыка арыштам на 5 сутак.

Разгляд адміністрацыйных спраў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава перанесены на заўтра, 16 кастрычніка, каб яны заключылі дамовы з адвакатамі.  


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: