Статкевічу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай. Яшчэ на тры месяцы — да 29 сакавіка

Тая ж сітуацыя — у блогера Дзмітрыя Казлова (Шэры Кот).



Як паведаміў БелаПАН адвакат Уладзімір Сазанчук, апавяшчэнне пра гэта Статкевіч атрымаў 23 снежня.

Абаронца нагадаў, што 15 снежня Статкевічу прад'явілі новае абвінавачванне — падрыхтоўка масавых беспарадкаў (ч. 2 арт. 293 КК). Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — восем гадоў пазбаўлення волі.

Сазанчук адзначыў, што такое ж абвінавачванне ў снежні было выстаўленае яшчэ аднаму яго падабароннаму — блогеру Дзмітрыю Казлову (вядомы пад псеўданімам Шэры Кот). Тэрмін утрымання пад вартай яму падоўжылі да 29 сакавіка.

Ніякіх следчых дзеянняў са Статкевічам і Казловым — прынамсі з удзелам абароны — па-ранейшаму не праводзіцца, дадаў адвакат.

Мікалай Статкевіч быў затрыманы 31 траўня. Яго падвергнулі адміністрацыйнаму арышту за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, аднак па сканчэнні тэрміну пакарання не выпусцілі, абвясціўшы падазраваным у межах «справы Ціханоўскага» па ч. 1 арт. 342 КК (падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 8 ліпеня Статкевічу было прад'яўлена абвінавачанне па гэтым артыкуле. Ён прызнаны палітвязнем. 15 снежня яму было прад'яўленае новае абвінавачванне.

Статкевіч утрымліваецца ў ізалятары Жодзіна ў адзіночнай камеры. Казлоў — у СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Праваабаронцы прызналі абодвух палітвязнямі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: