Статкевіч і Шумчанка сёння ладзяць чарговую акцыю прадпрымальнікаў

Дазволу на правядзенне акцыі 14 сакавіка ўлады Мінску не далі. Прадпрымальнікаў заклікалі ў гэты ж дзень выйсці да Міністэрства па падатках і зборах, каб пратэставаць супраць Указу N 222.




З такім заклікам выступілі палітык Мікола Статкевіч і старшыня РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка — менавіта яны падавалі заяўку на правядзенне Маршу прадпрымальнікаў 14 сакавіка.

Згодна з указам N 222, можна гандляваць таварамі лёкай прамысловасці, завезенымі з-за мяжы, толькі пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і паходжанне тавараў.

Не так даўно ўлады заявілі, што плануюць зрабіць крокі насустрач ІП. Дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтве Мінэканомікі Пётр Арушаньянц заявіў, што штрафы для індывідуальных прадпрымальнікаў за гандаль таварамі без сертыфікатаў плануецца паменшыць у 100 разоў.

Вось як заявы прадстаўніка Мінэканомікі пракаментаваў «Белсату» Мікола Статкевіч:

«Яны заклікаюць: не хадзіце на акцыю 14-га — і, магчыма, мы паменшым. Але калі людзі не прыйдуць, то яны дакладна нічога не зробяць. Так што я хачу звярнуцца да прадпрымальнікаў. Бачыце? Яны (улады) паддаюцца! Калі 14-га вас прыйдзе шмат — яны будуць саступаць!»

belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: