Статкевіч патлумачыў, чаму напісаў пра ўчынкі некаторых кандыдатаў

Марына Адамовіч, жонка палітвязня Мікалая Статкевіча, атрымала ліст ад мужа, у якім ён коратка тлумачыць, чаму ў ранейшых лістах закрануў такую балючую тэму, як паводзіны на Плошчы і пасля яе некаторых кандыдатаў у прэзідэнты.



«Ён піша, вось: «Даруй, што ўцягнуў цябе ў гэтыя разборкі, але яны неабходныя, бо ўжо ў будучым годзе рэальна пачнецца прэзідэнцкая кампанія і нельга дапусціць, каб у ёй удзельнічалі ці ўплывалі на яе тыя, хто зганьбіў сябе падчас папярэдняй. Ды і патэнцыйныя кандыдаты павінны ведаць, што іх дзеянні будуць потым публічна разабраныя».
 

Дыскусія вакол лістоў былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча ідзе ўжо каля месяца. Сам Статкевіч лічыць, што некаторыя з ягоных калегаў-кандыдатаў 19 снежня 2010 года здрадзілі прынятым раней дамовам. І нават пайшлі на супрацоўніцтва з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, каб застацца на волі.
 

Мікалай Статкевіч за падзеі на Плошчы атрымаў 6 гадоў зняволення, палітыка трымаюць ў магілёўскай турме. 23 лютага Марына Адамовіч паведаміла карэспандэнту “Свабоды”, што чарговым разам збіраецца скардзіцца ў пракуратуру на парушэнні правоў палітвязня Міколы Статкевіча.

www.svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: