Стэфановіч: Вынікі выбараў дэвальвуе не «Голас», а дзеянні ЦВК

Ва ўмовах масавага нядопуску назіральнікаў і правядзення цалкам закрытых для грамадскасці выбараў якраз афіцыйныя дадзеныя ЦВК могуць паслужыць падставай для масавых акцый пратэсту па ўсёй краіне, лічыць праваабаронца.

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына выступіла з відэазваротам на сайце vybary2020.by. Сярод некалькіх тэм, якія яна закранула пад час свайго выступу, была і ацэнка дзейнасці інтэрнэт-платформы "Голас" для для альтэрнатыўнага падліку галасоў.

У прыватнасці, Ярмошына назвала платформу "Голас" шкодным і злачынным праектам.

"Як нас запэўніваюць, гэта кантроль за волевыяўленнем грамадзян. Не, дарагія мае, гэта не кантроль. Гэта стварэнне скажонага выніку выбараў для таго, каб дэвальваваць афіцыйныя вынікі галасавання і на гэтай падставе арганізаваць масавыя беспарадкі", — заявіла старшыня ЦВК..

Эксперт кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч прытрымліваецца іншага меркавання:

“Менавіта Цэнтрвыбаркам пад кіраўніцтвам Лідзіі Міхайлаўны шмат чаго зрабіў для дэвальвацыі даверу да афіцыйных вынікаў выбараў у нашай краіне, а таксама для страты даверу да ўсяго выбарчага працэсу.

Калі б улады імплементавалі шматлікія рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ, рэкамендацыі нацыянальных незалежных назіральнікаў, зрабілі працэдуру падліку галасоў празрыстай і транспарэнтнай, то і не ўзнікала б патрэбы ў падобных грамадскіх ініцыятывах. А ва ўмовах масавага нядопуску назіральнікаў і правядзення цалкам закрытых для грамадскасці выбараў якраз афіцыйныя дадзеныя ЦВК могуць паслужыць падставай для масавых акцый пратэсту па ўсёй краіне".

Услед за выступам Лідзіі Ярмошынай адміністрацыйнай адказнасцю падобным анлайн-платформаў пагражае і Генеральная пракуратура Беларусі.

Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: