Стэндаперу, які 25 красавіка наведаў праўладны мітыніг ва Уруччы, дадалі яшчэ 15 сутак

Агулам на "сутках" стэндапер правядзе амаль месяц.
Стэндаперу, які 25 красавіка наведаў праўладны мітыніг ва Уруччы, дадалі яшчэ 15 сутак.

Увечары 27 красавіка супрацоўнікі Першамайскага РУУСа затрымалі 31-гадовага стэндапера Цярэнція Марыніча. На хлопца склалі пратакол за дробнае хуліганства па арт. 19.1 КаАП, якое ён нібыта здзейсніў ужо на тэрыторыі РУУСа. За гэта суддзя Першамайскага РУУСа Анастасія Ляйкоўская арыштавала Марыніча на 15 сутак.

15 траўня стала вядома, што Цярэнція таемна асудзілі 10 траўня ў выходны дзень ужо па новаму пратаколу па арт. 19.10 КаАП (Прапаганда ці публічная дэманстрацыя, выраб, распаўсюд нацысцкай сымволікі ці атрыбутыкі). Вынік – 15 сутак.

Агулам на «сутках» стэндапер правядзе амаль месяц.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: