Спачатку заплаціце, пасля прымуць перадачу зняволеным

Як паведамляе media-polesye.by, у ІЧУ Століна не прымаюць перадачы для арыштаваных — патрабуюць спачатку ўнесці перадаплату за іх харчаванне. З гэтым сутыкнуліся праваабаронцы, якія хацелі падтрымаць асуджаных берасцейцаў, якія адбываюць тут пакаранне.
Ілюстрацыйнае фота, Дзмітрый Дзмітрыеў

Ілюстрацыйнае фота, Дзмітрый Дзмітрыеў


Як распавяла Медыя-Палессю адна з мясцовых актывістак Аксана Дабрыянец, праваабаронцам прапанавана спачатку заплаціць за харчаванне арыштаваных у ІЧУ за ўвесь час іх знаходжання там. Толькі пасля гэтага ў іх пачнуць прымаць перадачы.

За журналіста Ігара Бараноўскага, напрыклад, патрабуецца заплаціць 270 рублёў, за Ціхана Клюкача — 350 рублёў.

Такіх грошай у мясцовых праваабаронцаў няма, а сабраць хутка не атрымліваецца.

Напярэдадні яны ўжо выканалі адну ўмову кіраўніцтва ІЧУ і сабралі 148 рублёў 50 капеек, каб падтрымаць дзяўчыну з Брэста, якая адбывае тут суткі. Перадалі ёй цёплую вопратку, сродкі гігіены і прадукты.

Цяпер у ІЧУ Столінскага РАУС адміністрацыйны арышт адбываюць сямёра грамадзян, якіх сюды даставілі з Берасця. Сярод іх 6 мужчын і адна дзяўчына.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: