Страйкоўцы МТЗ просяць падтрымкі ў першую змену

Удзельнікі забастоўкі Мінскага трактарнага завода просяць падтрымаць іх ля прахадной завода заўтра не пазней за 6.30 раніцы.
У тэлеграме тэлеканала «Белсат» сёння з'явілася наступная інфармацыя:

«Нам пішуць: "Сёння а 17:00 пагутарылі са старшынёй страйкаму Трактарнага завода Сяргеем ля прахадной МТЗ. Завадчане, якія прымаюць удзел у страйку (пакуль гэта 23 чалавекі), чакаюць падтрымку неўцягнутых завадчан ад насельніцтва ў пачатку дня, да першай змены. Змена пачынаецца ў 07:00 РАНІЦЫ. У работнікаў завода памежны стан: калі яны павераць у гатоўнасць народа фінансава іх падтрымаць, калі яны зразумеюць, што пра іх у цэлым памятаюць і што на іх страйк вялізная надзея, то яны могуць далучыцца да страйку. Пакуль што многія застаюцца як бы ізаляванымі ад інфармацыі ці сітуацыі.

Мы дамовіліся, што заўтра не пазней чым у 6:30 раніцы прыйдзем да прахадной. Трэба больш людзей і больш энергіі (наколькі гэта магчыма ў такую ​​рань)"».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: