Стральцоў-Карвацкі: БНР не выжыла з прычыны адсутнасці салідарнасці і сродкаў

Працягваецца адзначэнне стагоддзя абвяшчэння незалежнасці БНР. Хоць Беларуская Народная Рэспубліка праіснавала нядоўга, але без яе — не было б сучаснай суверэннай Рэспублікі Беларусь. 

Выкладчык ЕГУ Аляксандр Стральцоў-Карвацкі распавёў пр гэта «Радыё Рацыя».

Паводле яго меркавання, БНР не выжыла з прычыны адсутнасці салідарнасці і сродкаў:

— Па-першае, гэта раз’яднанасць палітычнай эліты. На жаль, на той момант адзіным выйсцем было прыкладанне высілкаў усімі, прадстаўнікамі ўсіх пластоў беларускага насельніцтва, для таго, каб БНР выжыла, каб яна адбылася як дзяржава. Гэтага адзінства, на жаль, не было, а дзеячы БНР не былі здольныя прыцягнуць да гэтай ідэі у тым ліку прадстаўнікоў больш заможных пластоў, у першую чаргу буйных землеўласнікаў.

Сёлета ўлады Беларусі ўпершыню дазволілі дэмакратычнай грамадскасці публічнае святкаванне юбілею абвяшчэння БНР па сваім сцэнары, але не зрабілі ніякіх афіцыйных заяў. Павіншавалі беларусаў з юбілеем Польшча, Вялікабрытанія, Літва і штат Арызона.

www.racyja.com



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-08 18:56:44
Які круты гальштук! Я тож, НЧ, такі хачу. Зволюся з нью ёркскага коледжу, перайду ў ЕГУ, зараблю і куплю гальштук а-ля БНР.

БНР у 1918 не было. Абвяшчэнне было, а БНР не. Не было таму, што не было ў той час інтэрнэту, каб аб абвяшчэнні Беларускай Народнай Рэспублікі пад нямецкім салдацкім ботам ведалі ўсе беларусы. А інтэрнэту не было таму, што не было грошаў. А грошаў беларускіх не было таму, што Беларусь была акупавана Германскай імперыяй=Ка́йзераўскай Герма́ніяй і беларускіх грошаў у БНР не магло быць таму, што не магло быць. Да таго ж нікому з беларусаў тая БНР не была патрэбна. Не своечасова яе абвясцілі. Не ў беларускі час. Дый нават калі б БНР неяк тады адбылася, то на некалькі дзён ці месяцаў. І мы б ужо даўно вывучылі б родную польскую мову. Хаця хутчэй за ўсё нашай роднай мовай быў бы русский язык. Россия нас не отдала б Польше і вывучыла б нас размаўляць по-русски. Ў яе для гэтага былі рэсурсы і грошы. Так і адбылося.

Каментаваць