Страўс, які ўцёк з вальера пад Асіповічамі, знайшоўся пад Дзяржынскам

Знайшоўся страўс, які ўцёк з вальера пад Асіповічамі. Экзатычная птушка жыла на падворку «Птушыны двор» у вёсцы Маісеевічы і належала прадпрыемству «Ахова прыроды». Супрацоўнікі прадпрыемства лекуюць параненых птушак, а страўса набылі, каб акупіць утрыманне іншых гадаванцаў.
Страўс (а дакладней, эму) здолеў пераскочыць праз агароджу вальера, якая была ў яго рост, а затым збегчы. Эму ўмее бегаць з хуткасцю да 50 кіламетраў за гадзіну.

Знайшлі яго ў суботу ў лесе, каля 8-й раніцы. Людзі, якія пабачылі на волі рэдкую для Беларусі птушку, скантактаваліся з яго гаспадарамі. А ў нядзелю страўс сам выйшаў да людзей, бо прызвычаіўся атрымліваць ежу і пітво ад іх. Пра гэта распавяла Еўрарадыё дырэктарка ЧПУ «Ахова прыроды» Жанна Сашчэнка.

Сёння раніцай супрацоўнікі арганізацыі выехалі на месца і з дапамогай відавочцаў злавілі эму і даставілі яго дадому. Страўс не атрымаў ніякіх пашкоджанняў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: