Студэнты і выкладчыкі Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта правялі акцыю салідарнасці (фота)

У панядзелак, 7 жніўня, каля 13-й гадзіны блізу ста чалавек сталі ў карэ перад уваходам у галоўны корпус універсітэта. Паколькі ішоў моцны дождж, яшчэ прыкладна столькі стаялі пад брылем на ганку.


Удзельнікі акцыі патрабавалі, з іх словаў, “спынення гвалту ў краіне, вяртання ў праўнае поле, новых сумленных выбараў”. Яшчэ адна пазіцыя тычылася непасрэдна ўніверсітэта. Патрабавалі вызвалення некалькіх студэнтаў, якіх затрымалі ўчора цягам мірнага Маршу адзінства і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.


Да грамады выйшаў рэктар Аляксандр Драган. Паабяцаў дамовіцца, каб студэнтаў вызвалілі, і днямі а 14-й правесці сустрэчу ў актавай зале.
Рэктар Драган абяцае...

Рэктар Драган абяцае...

Паўстае шмат пытанняў. Найперш тытульнае, з назвы гэтай установы адукацыі, тэхнічнае. Калі сустракацца з усімі жадаючымі, то як іх умесціць актавая зала?

Фота аўтара

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: