Студэнты ў турме. Пра «чорны чацвер», скрадзеную маладосьць і суд

11 студэнтаў і выкладчыца Вольга Філатчанкава паўгода за кратамі. 14-га траўня пачнуць разглядаць «справу студэнтаў», нагадвае «Свабода». Што вядома пра фігурантаў «студэнцкай справы»?

Сваякі зняволеных студэнтаў расказалі пра «чорны чацвер», скрадзены час, феномен студэнцкіх пратэстаў і чаканні ад суду.

Што вядома пра фігурантаў «студэнцкай справы»

 

Анастасія Булыбенка

Былая студэнтка машынабудаўнічага факультэту БНТУ. Затрымалі 12 лістапада 2020 году, з таго часу пад вартай. Абвінавачваецца паводле 342-га артыкулу Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Дзяўчыне 19 гадоў.

Вікторыя Гранкоўская

Былая студэнтка архітэктурнага факультэту БНТУ. Вікторыя страціла бацькоў у вельмі малым узросце. Яе і старэйшага брата гадавала бабуля. Скончыла Гродзенскі каледж мастацтваў, працавала ў школе мастацтваў у Дзятлаве. Затрымалі летась 12 лістапада, з таго часу знаходзіцца пад вартай. Абвінавачваецца паводле 342-га артыкулу Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Вікторыі 24 гады.

Алана Гебрэмарыям

Выпускніца Беларускага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэта. Як актывістка «Моладзевага блоку» брала ўдзел у выбарчай кампаніі 2019 года ў Палату прадстаўнікоў. Летась Алана стала сябрам Каардынацыйнай рады. Святлана Ціханоўская прызначыла яе сваёй прадстаўніцай у справах моладзі. Была затрыманая летась 12 лістапада, з таго часу ўтрымліваецца пад вартай. Абвінавачваецца паводле 342-га артыкулу Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Алане 24 гады.

Глеб Фіцнер

Студэнт чацвёртага курсу Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта. Скончыў прэстыжную лінгвістычную гімназію-каледж №24, цікавіцца эканомікай і фінансамі. Затрымалі летась 12 лістапада, з таго часу знаходзіцца пад вартай. Абвінавачваецца паводле 342-га артыкулу Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Глебу 22 гады.

Тацяна Якельчык

Студэнтка 2-га курсу мехмату БДУ, займаецца паўэрліфтынгам і спартовымі танцамі. Затрымалі супрацоўнікі КДБ 27 лістапада летась. Абвінавачваецца паводле 342-га артыкулу Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Ягор Канецкі

Студэнт біялагічнага факультэту БДУ, сябра «Задзіночання беларускіх студэнтаў», актывіст «Вольнага прафсаюзу». Ягор — выпускнік хіміка-біялагічнага профілю Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэю, актывіст Вольнага прафсаюзу БДУ.

Быў затрыманы летась 12 лістапада, з таго часу ўтрымліваецца пад вартай. Абвінавачваецца паводле 342-га артыкула Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Ягору 21 год.

Яна Арабейка

Студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту, актывістка, прыхільніца «Задзіночання беларускіх студэнтаў». Была затрыманая летась 12 лістапада, з таго часу пад вартай. Абвінавачваецца паводле 342-га артыкулу Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Яне 20 гадоў.

Ксенія Сырамалот

Студэнтка факультэту філасофіі і сацыяльных навук БДУ, прэс-сакратарка «Задзіночання беларускіх студэнтаў», валанцёрка праваабарончага цэнтру «Вясна». Затрымалі летась 12 лістапада, з таго часу знаходзіцца пад вартай. Абвінавачваецца паводле 342-га артыкулу Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Ксеніі 21 год.

Кася Будзько

Студэнтка 3-га курсу факультэту эстэтычнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, прыхільніца «Задзіночання беларускіх студэнтаў». Мастачка, ілюстратарка. Была затрыманая летась 12 лістапада, з таго часу пад вартай. Абвінавачваецца паводле 342-га артыкула Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Касі 19 гадоў.

Ілля Трахтэнберг

Былы студэнт матэматычнага факультэту БДУ. Іллю адлічылі з другога курсу летась у канцы кастрычніка, хоць ён атрымліваў павышаную стыпендыю, і ўручылі позву ў ваенкамат.

Прадзед Іллі — знакаміты савецкі архітэктар Навум Трахтэнберг, паводле праекту якога была ўзноўленая цэнтральная частка Менску.

Іллю затрымалі летась 12 лістапада, з таго часу ён пад вартай. Абвінавачваецца паводле 342-га артыкулу Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Іллю 19 гадоў.

Марыя Каленік

Студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, вывучае экспазіцыйны дызайн. Была затрыманая летась 12 лістапада, з таго часу пад вартай. Абвінавачваецца паводле 342-га артыкулу Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Марыі 22 гады.

Вольга Філатчанкава

Выкладчыца БДУІР, удзельнічала ў страйку супрацоўнікаў універсітэта і была адной з удзельніц відэазвароту да беларусаў супраць гвалту. На прэзідэнцкіх выбарах 2020-га была незалежнай назіральніцай.

Вользе 42 гады. Яна адна выхоўвае 7-гадовую дачку. Яе старэйшаму сыну 18 гадоў, ён студэнт.

Яе затрымалі летась 12 лістапада, з таго часу Вольга знаходзіцца пад вартай. Абвінавачваецца паводле 342-га артыкулу Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Усе фігуранты «справы студэнтаў» прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: