СТВ абрэзала лагатып сайта «Медыя-Палессе» на фота з выкінутай трускаўкай

Як паведаміла Беларускай асацыяцыі журналістаў рэдактар ​​сайта «Медыя-Палессе» Святлана Гарда, у тэлесюжэце на клубнічную тэму сталічнага тэлеканала СТВ з'явілася фатаграфія, якая абыйшла ці ледзь не ўсе нацыянальныя медыя.
Скрыншот тэлеканала СТВ

Скрыншот тэлеканала СТВ

Але з абрэзаным лагатыпам праваўладальніка.

— На СТВ, відаць, палічылі, што без запыту карыстацца вынікамі працы рэгіянальных журналістаў - у парадку рэчаў, — кажа Святлана Гарда. — Дараваць падобнае абыходжанне са сваім кантэнтам мы не маем намеру.

Арыгінальны фотаздымак

Арыгінальны фотаздымак

Між тым, матэрыял пра выкінутыя ў полі клубніцы, апублікаваны на «Медыя-Палессе», атрымаў рэзананс на ўсю краіну. Па словах Святланы Гарда, ён сабраў больш за 98 тысяч праглядаў.

Як паведамляе тэлеканал «Беларусь-1», фатаграфія выкінутай трускаўкі дайшла і да прэзідэнта, і той паставіў задачу МАРТ і Белкаапсаюзу разабрацца ў сітуацыі з трускаўкай.


Паводле baj.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!