Стваральніка NEXTA абвесцілі ў вышук у Расіі

Стваральнік телеграм-канала NEXTA Сцяпан Пуціла абвешчаны ў вышук у Расіі. Гэта вынікае з базы дадзеных МУС РФ.
Сцяпан Пуціла

Сцяпан Пуціла

Удакладняецца, што ён абвешчаны ў міждзяржаўны вышук ўладамі Беларусі.

Раней Сцяпан Пуціла паведаміў у телеграм-канале NEXTA, што ў дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па чч. 1, 3 арт. 293 ( «Арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або узброеным супрацівам прадстаўнікам улады», «Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках»). Санкцыі прадугледжваюць да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Нагадаем, стваральнік телеграм-канала NEXTA Сцяпан Пуціла з 2018 года жыве ў Польшчы, а яго бацька — вядучы спартыўных навін на канале «Белсат».

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: