Створана база электронных зваротаў у выканкамы

У інтэрнэт выкладзена база электронных зваротаў у дзяржаўныя органы.
 
Ілюстрацыя з фэйсбуку Аліны Нагорнай

Ілюстрацыя з фэйсбуку Аліны Нагорнай

Пра гэта распавяла на сваёй старонцы ў фэйсбуку Аліна Нагорная.

Разам з каталогам беларускамоўных бізнесаў і паслугаў СВАЕ актывісты сабралі і выклалі ў інтэрнэт 160 формаў электронных зваротаў.

Электронныя формы, у прыватнасці, дапамогуць вам не выходзячы з дому скласці зварот і запытацца ва ўладаў, якія меры прымае ваш горад, каб спыніць пандэмію і чаму ніякіх, калі будзе арганізавана дыстанцыйнае навучанне, і ці не парушаюць яны арт. 308 КК РБ.

Таксама вы можаце звярнуцца наконт паляпшэння вашага горада і вашага жыцця ў ім (дарогі, асвятленне, пабелка дрэваў і стаўбоў і іншыя праблемы);

База ўтрымлівае звароты па пытанні беларусізацыі населенных пунктаў: замены вулічных шыльдаў, указальнікаў і дарожных знакаўа на беларускамоўныя, беларусізацыі гарадскога транспарта (прыпынкі, агучка, квіткі). Вы таксама можаце паспрыяць адкрыццю беларускамоўных школаў і класаў, садкоў і гурткоў, запытаць, чаму беларуская мова адсутнічае ў канкрэтных месцах, атрымаць беларускамоўныя дамовы і дакументы з раённымі ўстановамі, з якімі маеце камунікацыю (ЖКГ, РАУС і іншыя).

Стваральнікі базы электронных зваротаў запрашаюць актыўна карыстацца імі і гэтым самым рабіць нашае жыццё лепей.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: