Створана ініцыятыва медыкаў, якія выступаюць за пашырэнне ўжывання беларускай мовы ў медыцыне

Ініцыятыва MovaMed створана беларускімі медыкамі на дабрачыннай аснове для пашырэння выкарыстання беларускай мовы ў медыцыне. Вось што яны самі пра сябе распавядаюць.
«Мы маем беларускую медыцынскую лексіку, аснову якой яшчэ ў 1919 годзе стварыў наш геній Язэп Драздовіч ("Анатамічны і фізіялагічны слоўнік"). Шмат было зроблена у 20-30-ыя і 90-ыя гады XX стагоддзя.

У Беларусі, дзе будуць выконвацца законы і чалавек будзе галоўнай каштоўнасцю, беларускамоўны пацыент пры размове з лекарам не будзе вымушаны пераходзіць на расійскую мову. Размаўляць на роднай мове ў сваёй краіне — не пікет, а цалкам натуральная з'ява.

Беларусы змяніліся. Мы адчулі сябе нацыяй, якая мае гістарычныя традыцыі павагі да закону, талерантнасці і спагады. Мы не хочам з'язджаць, мы хочам быць гаспадарамі сваёй зямлі. Хочам, каб нашы дзеці засталіся беларусамі.

Нашай мэтай ёсць вывучэнне і аднаўленне беларускай медыцынскай тэрміналогіі, свабоднае валоданне ёй у стасунках з беларускамоўнымі пацыентамі і калегамі, пашырэнне ўжывання беларускай мовы ў медыцынскай навуцы і дыскусіях».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: