Створана адзіная ініцыятыўная група па вылучэнні Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты

Прадстаўнікі структур, якія падтрымалі ідэю вылучэнні Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты, прынялі рашэнне аб'яднаць свае намаганні і стварылі адзіную ініцыятыўную групу.
 



На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), прафсаюза РЭП, АГП, БХД, «Маладога фронту», руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі", руху салідарнасці "Разам". Удзельнікі прынялі рашэнне аб'яднацца ў адзіную ініцыятыўную групу па вылучэнні Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты.
 
 
Кіраўніком групы аднагалосна абраная Марына Адамовіч.
 
 
Ініцыятары пагадзіліся, што галоўнае, што іх аб'ядноўвае, — агульная мэта, выяўленая ў агульным мэсыджы кампаніі: "Без вызвалення кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах Мікалая Статкевіча і ўсіх палітзняволеных і поўнага аднаўлення іх у правах ніякія выбары ў Беларусі не могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі".
 
 
Група адкрытая для далучэння. Пакінуць свае дадзеныя можна праз петыцыю, звярнуўшыся да каардынатараў любой з арганізацый-удзельнікаў альбо на паштовую скрыню сайта.
 
 
Паводле statkevich.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: