Створаны аргкамітэт нацыянальнага стачкама. Вось якую дапамогу прапануюць страйкоўцам

Адзін з сябраў аргкамітэту нацыянальнага стачкама Андрэй Стрыжак распавёў пра дапамогу, якая будзе аказаная пратэстоўцам.


Дапамога страйкоўцам

- Еўрасаюз рыхтуе пакет санкцый супраць Лукашэнкі і ягонага атачэння. Разам з гэтымі дакументамі ідзе падрыхтоўка да таго, каб вылучыць усім страйкоўцам дапамогу на час забастовак.
- Створаны Фонд салідарнасці, куды збіраюцца грошы бізнесу і простых людзей, гатовых падтрымаць рабочых. Аб падтрымцы страйкоўцаў заяўляе нацыянальны бізнес.
- Нацыянальны страйкавы камітэт наўпрост злучае страйкамы з бізнесам, які будзе браць шэфства над прадпрыемствамі.

Для прамой сувязі з бізнесам усім прадстаўнікам стачкамаў трэба напісаць у лічку @BYNZK або на +375445100511 ў тэлеграме.


Сацыяльны пакет


- Мы ўжо дамаўляемся з рэстаранамі і кавярнямі, якія хочуць пастаўляць рабочым гарачыя абеды.
- Многія прадпрымальнікі гатовыя прадастаўляць рабочым зніжкі, падарункавыя сертыфікаты, бясплатныя паслугі і медыцынскую дапамогу.
- Беларусы таксама бяруцца дапамагчы падрыхтаваць збор дзяцей рабочых да школы, калі гэта будзе неабходна.

Бізнес, хочаце дапамагчы рабочым? Запоўніце форму: https://bit.ly/3axKg14
Фізасоба і хочаш дапамагчы рабочым? https://bit.ly/344ANgH
Маеш патрэбу ў дапамозе? https://bit.ly/3gZC63X

Адукацыя і перакваліфікацыя


- IT-кампаніі гатовыя дапамагчы дзецям рабочых з праходжаннем IT-курсаў;
- Шэраг ініцыятыў будзе займацца перанавучаннем і працаўладкаваннем рабочых, калі кагосьці звольняць падчас страйкаў.
- Будуць адкрыты бясплатныя анлайн-курсы па падрыхтоўцы IT (і не толькі) спецыялістаў.

Стварайце стачкамы на сваіх прадпрыемствах (юрыдычныя інструкцыі ў тэчцы https://bit.ly/3h7H2Uy), арганізуйцеся і беларусы абавязкова вас падтрымаюць. Салідарнасць мацней рэпрэсій, працуем далей для новай Беларусі! Жыве Беларусь!


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: