Створаны зручны сайт для пошуку затрыманых на пратэстах

Беларускія валанцёры стварылі асобны сайт, які дазваляе проста шукаць інфармацыю пра сваіх блізкіх, затрыманых у сувязі з пратэстамі. Гэта сайт spiski.live.


Каб атрымаць інфармацыю ў spiski.live, варта увесці ў пошук прозвішча вашага сваяка і знаёмага. Калі звесткі пра яго маюцца, вы зможаце даведацца дату затрымання, рашэнне суда, месца адбыцця арышту, у тым ліку ў выпадку пераводаў, дату выхаду на волю, паведамляе REFORM.by.

Сайт пакуль працуе ў тэставай версіі, але яго вырашана было адкрыць для карыстальнікаў, каб палегчыць пошук блізкіх як мага раней. Цяпер у базе маюцца спісы затрыманых за лістапад, хутка будуць дададзеныя за верасень і кастрычнік.

Цяпер беларусам не прыйдзецца шукаць паведамленні ў тэлеграм-каналах і на сайтах праваабаронцаў.

Нагадаем, за час з 9 жніўня ў Беларусі было затрымана па адміністрацыйным артыкуле аб удзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах больш за 20 тысяч чалавек, а па дадзеных Народнага антыкрызіснага кіравання (інфармацыя не пацверджаная афіцыйна) на 3 лістапада лічба дасягала 25,8 тысяч чалавек, было складзена больш за 24 тысячы пратаколаў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: