
Жыхары Сухарава правялі рэпетыцыю нядзельнага марша суседзяў.
На плошчы Незалежнасці заўважылі Ніну Багінскую са суягам і плакатам «Свабоду народу». Гэта той выпадак, калі не патрэбная кампанія, каб зладзіць акцыю.

Жыхары раёна Шарыкі запісалі відэа ў падтрымку барабаншчыка Аляксея Санчука.
Жылы комплекс "Аркадыя" перадае прывітанне "Каскаду".


Але не толькі ў Мінску адбываюцца акцыі. У Гродне таксама адбыўся марш у Альшанцы, а ў гандлёвым цэнтры спявалі "Воіны святла".