«Суцэльная фальшыўка». «Прыміце меры супраць БТ»: жыхары Жлобіна скардзяцца міністру інфармацыі

Жлобінчане звярнуліся да міністра інфармацыі Ігара Луцкага са скаргай на БТ. Падставай стала трансляцыя сюжэту «Няцёплы прыём на БМЗ» у эфіры праграмы «Панарама» на тэлеканале «Беларусь-1», у якім ішла размова пра візіт Марыі Калеснікавай у Жлобін, паведамляюць «Моцныя навіны».


«Увесь матэрыял, пачынаючы ад загалоўка, заканчваючы суб'ектыўнай высновай журналіста ў канцы сюжэту, — суцэльная фальшыўка», — лічаць жыхары Жлобіна.

Вось тэскт ліста цалкам.

«Уважаемый Игорь Владимирович!
Мы, жители города Жлобина, всецело разделяем главное требование к СМИ, работающим на информационном поле Республики Беларусь, — предоставление ясной, понятной и правдивой информации о том, что происходит. Именно об этом говорили Вы при назначении на должность главы Министерства информации, которое является главным регулятором деятельности СМИ в нашей стране. В связи с этим обращаемся к Вам с официальной жалобой по факту размещения ложной информации, свидетелем которого мы стали.
21 августа в 21.36 в эфире программы «Панорама» на телеканале «Беларусь-1» вышел сюжет «Нетеплый прием на БМЗ» о визите Марии Колесниковой в Жлобин. Его содержание абсолютно противоречит событиям, происходившим в действительности. Изначально стоит отметить, что встреча горожан с М. Колесниковой состоялась на площадке возле Дворца культуры металлургов, а не на БМЗ, как заявлено в названии сюжета. Дальше после краткой информации ведущей о том, «что получается, когда встречают не свою массовку, а настоящих рабочих», в эфир вышло видео с измененным звуковым рядом. Такая манипуляция журналистов абсолютно исказила смысл произошедшего события. Его реальная картина приведена на портале «Сильные новости», что могут подтвердить более сотни очевидцев, многие из которых также запечатлели происходящее на видео. В том числе факт размещения недостоверной информации в эфире «Беларусь-1» в своем интервью подтвердил военный комиссар Гомельской области Андрей Кривоносов, который был активным участником данной встречи.
Считаем, что размещение в эфире такой заведомо ложной информации дискредитирует действующую власть, негативно сказывается на уровне доверия к официальным СМИ, а, следовательно, наносит вред государственным и общественным интересам. В связи с этим просим Вас предпринять относительно телеканала «Беларусь-1» меры, предусмотренные законодательством Республики Беларусь.
С уважением, жители Жлобина.
Подписи прилагаются».
Падпісала ліст 57 чалавек. Рэдакцыя «Моцных навін» паразмаўляла з некаторымі з актывістаў:

— Ну як можна не адрэагаваць на адкрытую хлусню. Я там была і бачыла ўсё на свае вочы. Дарэчы, пазней мяне судзілі за ўдзел у дадзеным несанкцыянаваным мітынгу. Калі папрасіла суддзю далучыць да матэрыялу справы відэа, дзе таварыш Крываносаў (ваенны камісар Гомельскай вобласці Андрэй Крываносаў, - заўв. рэд.) так пераканаўча просіць у рупар даць яму стрэльбу, каб застрэліцца, а затым таварыш няхай (Валянціна Няхай — намеснік старшыні Жлобінскага райвыканкама) крычыць лозунгі «За бацьку!», а за яе спіной Навуменка са сцягам бегае (Іван Навуменка — ужо былы старшыня Жлобінскага райвыканкама, але на той момант займаў гэтую пасаду), вось тады суд адразу палічыў мерапрыемства санкцыянаваным. Дзіўна, ці не праўда?

— Гэта тое малое, што мы можам зрабіць на нашым мясцовым узроўні. Кожнаму сучаснаму чалавеку Беларусі даўно вядомая «слава» пра беларускае тэлебачанне. Недавер БТ зарабляла сабе не адзін год. Але ў апошнія месяцы яно выклікае не проста абурэньне, а шчыра кажучы, агіду. Ну няўжо яны там лічаць нас авечкамі, прычым, без вачэй і вушэй, няздольных праўдзіва трактаваць рэчаіснасць? Я вельмі даўно не глядзела беларускія навіны, якія транслююцца па тэлебачанні, спасылку на сюжэт мне скінулі праз Інтэрнэт з прыпіскай «Ты толькі глянь, што дзеюць!» Ну я і глянула. Першая рэакцыя: «Гэта прыкол такі?» Я ж там была, і ніхто не зможа мяне пераканаць у тым, што я бачыла. Марыю Жлобін сустрэў вельмі цёпла. Прычым, сустракалі яе на пляцоўцы Палаца культуры металургаў, а не на БМЗ, як гаварылася ў сюжэце. І«Сыходзь!» скандавалі Не ёй, а таварышу Крываносаву, які паводзіў сябе, мякка сказаць, неадэкватна. Таму смела кажу, што ўвесь матэрыял, пачынаючы ад загалоўка, заканчваючы суб'ектыўным высновай журналіста ў канцы сюжэту, — суцэльная фальшыўка.

— Гэтай скаргай мы, жлобінцы, у першую чаргу хочам паказаць, што ў нас ёсць пачуццё ўласнай годнасці, мы катэгарычна супраць, каб з намі паступалі. Гэта прыніжэнне нашага гонару-лічыць, што мы не вартыя праўды, што мы павінны «праглынуць» гэтую адкрытую хлусню, што мы павінны глядзець праз чыюсьці прызму на тое, што адбываецца, таму што так трэба! Нам так не трэба! Пачуйце нас! Хочам таксама гэтым лістом, дакладней, яго агульнай адкрытасцю, данесці пасыл усім беларусам: сябры, калі бачыце несправядлівасць — змагайцеся, не пакідайце без увагі. Кожны нават дробны крок набліжае нас да агульнай мэты — людзьмі звацца.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: