Суд адхіліў скаргу Сафіі Сапега на затрыманне

Суд у Мінску не задаволіў скаргу расіянкі Сапегі на затрыманне, пішуць РІА Навіны.
Арыштаваная расіянка не ўдзельнічала ў сённяшнім пасяджэнні суда, дзе разглядалася яе скарга на затрыманне. Сам суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Нагадаем, учора адвакат арыштаванай ў Мінску Сафіі Сапега паведаміў, што яго падабаронная падала ў суд скаргу на сваё затрыманне.

"У чацвер (10 чэрвеня) адвакат наведаў Соф'ю. Адчувае сябе нармальна. Яна падала скаргу на сваё затрыманне ў суд. Разгляд скаргі адбудзецца ў судзе Партызанскага раёна 14 чэрвеня 2021 года. Судовае пасяджэнне закрытае", — сказаў у нядзелю ТАСС адвакат расіянкі Аляксандр Філановіч.

Ён таксама распавёў, што азнаёміўся ў Следчым камітэце Беларусі з дакументамі аб яе затрыманні і пра ўзбуджэнне ў траўні яшчэ адной крымінальнай справы ў дачыненні да яе.

"У пятніцу [11 чэрвеня] адвакат ва Упраўленні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па г. Мінску азнаёміўся з дакументамі, якія тычацца затрымання Сафіі, а таксама iншымi звесткамі аб узбуджэнні ў дачыненні да Сафіі 23 траўня 2021 года яшчэ адной крымінальнай справы", — сказаў Аляксандр Філановіч.

Нагадаем, Сафію Сапега затрымалі 23 траўня разам з Раманам Пратасевічам падчас захопу беларускімі ўладамі самалёта кампаніі Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільню. Сапега — грамадзянка Расіі. Цяпер яна знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Пасля затрымання абодвух з'явіліся відэазапісы з іх «прызнаннямі». У прыватнасці, Сапега сказала, што рэдагавала тэлеграм-канал пра беларускіх сілавікоў «Чорная кніга Беларусі», што назвалі не падобным да праўды яе сябры і сваякі. Па звестках праваабарончага цэнтру «Вясна», дзяўчыне інкрымінуюць ч. 3 артыкула 130 КК Беларусі («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці»). Артыкул прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: