Суд апраўдаў смаргонку, якую абвінавачвалі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве

12 кастрычніка суддзя суда Смаргонскага раёна Дзмітры Дамарад спыніў справу аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да Людмілы Сульжыцкай. Жанчыну судзілі за удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Як расказаў праваабаронца Алесь Дзергачоў, за масавым мерапрыемствам, што адбывалася ў Смаргоні 20 верасня, жанчына назірала здалёк. Тым не менш, на яе склалі пратакол за актыўны ўдзел.

Але ўчора, падчас судовага пасяджэння, суддзя прыйшоў да высновы: вінаватасць Людмілы Сульжыцкай не даказаная.

Дарэчы, 10 верасня той жа суддзя апраўдаў смаргонскага актывіста Аляксандра Паплаўскага. Аляксандр ужо адседзеў сем сутак за дробнае хуліганства, якія прысудзіла яму суддзя Людміла Пятрова. Але хлопец абскардзіў прыгавор ў абласным судзе. Справу накіравалі на перагляд Дзмітрыю Дамараду. Ён цалкам апраўдаў актывіста.


rh.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: