Суд апраўдаў выданне за артыкул аб Ціханоўскай, які «нанес шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі»

У жніўні The Village Беларусь распавядаў: супраць выдання «Медыя-Палессе» (юрыдычная асоба зарэгістраваная ў Лунінцы) завялі новую справу — гэтым разам за тое, што «нанесла шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь».
Цяпер адбыўся суд, паведамляе «Медыя-Палессе».

Тады выйшла публікацыя «Настаўнік Ціханоўскай: «Гэта яна за мужам, як за дзекабрыстам пайшла. Не толькі характар, але і любоў сваю праявіла». Настаўнік Іна Кухарава, імя якой згадвалася ў артыкуле, запатрабавала абвергнуць інфармацыю аб тым, што яна вучыла Ціханоўскую і параўноўвала яе з дзекабрысткай.

Як высветлілася, карэспандэнт Анатоль Крэйдзіч, апытаўшы многіх людзей на радзіме Святланы Ціханоўскай у Мікашэвічах — настаўнікаў, суседзяў, аднакласнікаў, — цытату, сказаную іншым настаўнікам, памылкова прыпісаў Кухаравай.

Аб заяве, якая паступіла, рэдактар сайта Святлана Гарда даведалася па тэлефоне ад супрацоўніка Мікашэвіцкага аддзялення міліцыі.

«Звязаўшыся з настаўнікам і высветліўшы патрабаванні заяўніцы, апублікавалі абвяржэнне і ўнеслі праўку ў артыкул аб Ціханоўскай, — распавяла Святлана Гарда службе маніторынгу ГА «БАЖ». — Але гэта не дапамагло. Міліцыя пачала адміністрацыйны працэс супраць ТАА «МП Компані», уладальніка сайта».

Міліцыянт прыехаў апытваць дырэктара ТАА «МП Компані» Максіма Гарда з гатовым аддрукаваным пратаколам.

Паводле інкрымінаванага артыкула (ч. 3-1 арт. 22. 9 Каап «Распаўсюд сродкам масавай інфармацыі інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена ў сродках масавай інфармацыі...»), публікацыя ў «Медыя-Палессе» нанесла шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь, спрыяла нагнятанні сацыяльнай напружанасці ў грамадстве, стварэння панічных настрояў, вядзе да масавага дэзынфармавання насельніцтва і парушае канстытуцыйнае права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі.

У судзе Кухарава патлумачыла, што не давала не адпаведную рэчаіснасці інфармацыю. А выкладзеная інфармацыя не ганьбіла яе гонар, годнасць або дзелавую рэпутацыю.

У пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні значылася, што распаўсюджвалася іншая, не адпаведная рэчаіснасці інфармацыя, якая не ганьбіла гонар пацярпелай, без указання на што была накіраваная інфармацыя, ці ўтрымоўвала заклікі да незаконных дзеянняў, ці была забароненая законам РБ.

Суддзя пастанавіла спыніць адміністрацыйную справу ў дачыненні да «Медыя-Палесся» за адсутнасцю складу адміністрацыйнага правапарушэння.


Паводле the-village.me

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: