Суд Лос-Анджэлеса можа перадаць справу аб апецы над сынам Азаранка ў Беларусь

Суд Лос-Анджэлес можа перадаць справу аб апецы над сынам беларускай тэнісісткі Вікторыяй Азаранка ў Беларусь.
Фота з сацсетак

Фота з сацсетак

Такая інфармацыя размешчана ў сацсетках экс-першай ракеткі свету, паведамляе БЕЛТА.

Адвакатам беларускі ўдалося пераканаць каліфарнійскі суд, што справа павінна разглядацца не ў ЗША, а ў Беларусі. Цяпер у Маккіга ёсць 3 тыдні на тое, каб падаць апеляцыю, але юрысты Вікторыі не сумняюцца ў паспяховым завяршэнні працэсу.

Як паведамлялася, у мінулым годзе былы бойфрэнд Білі Маккіг падаў на Азаранка ў суд Лос-Анджэлеса, і на час працэсу суддзя забараніў абодвум бацькам вывозіць дзіця са штата Каліфорнія.

З-за судовых разглядаў Вікторыя Азаранка не магла ўдзельнічаць у шэрагу турніраў і прапусціла US Open у 2017-м і Australian Open у 2018 годзе годзе. Вікторыя Азаранка ўжо заявіла раней, што хоча як мага хутчэй разам з сынам Лео пераехаць у Беларусі. Пры гэтым яна жадае, каб бацька таксама ўдзельнічаў у жыцці дзіцяці і таму спадзяецца наладзіць з ім адносіны.


Паводле belta.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: