Суд над байцом ММА Аляксеем Кудзіным пачнецца 5 жніўня

Стала вядома, што 5 жніўня пачнецца суд над спартсменам Аляксеем Кудзіным, паведамляе «Вясна».

Яго абвінавачваюць у «супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак» (ч. 2 арт. 363 КК).

Працэс пройдзе ў судзе Маладзечанскага раёна (вул. Партызанская, 5) і пачнецца ў 10.30. Суддзя — Вольга Дубовік.

Нядаўна Расія выдала чэмпіёна свету Аляксея Кудзіна Беларусі, зараз ён знаходзіцца ў мінскім СІЗА №1.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: