Суд над Максімам Знакам можа адбыцца неўзабаве

Адвакат Максіма Знака Дзмітрый Лаеўскі паведаміў, што папярэдняе расследаванне завершана і хутка над Знакам можа пачацца суд. Лаеўскі прайшоўся па абвінавачванні і патлумачыў, у чым яго абсурднасць.
У гэтым абвінавачванні адсутнічае якая-небудзь канкрэтыка, заяўляе Дзмітрый Лаеўскі. Яно складаецца з абстрактных фармулёвак, з якіх не ясна, якія дзеянні Максіма следчыя расцанілі як злачынства.

Дзмітрый Лаеўскі прыводзіць падрабязны разбор кожнага артыкула абвінавачвання:

Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч.1 ст.357 КК). У пастанове няма яснай інфармацыі, якім чынам, хто і як спрабаваў захапіць уладу.

Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання (ч.1 ст.361-1 КК). У матэрыялах справы няма абгрунтаванняў, па якіх прыкметах дзейнасць КС аднесена да экстрэмісцкай і хто ажыццяўляў кіраўніцтва КС.

Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы (ч.3 ст.361 КК). У справе няма якіх-небудзь заяў Максіма Знака ў выглядзе цытат, а таксама няма дат, часу і месца нібыта агучаных заклікаў.

Максім пад вартай восем месяцаў і за гэты час следства не змагло назваць рэальныя дзеянні, якія б адпавядалі прыкметам злачынства.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: