Суд над трэнерам Канстанцінам Якаўлевым перанеслі на пятніцу

Суд над гандбольным трэнерам Канстанцінам Якаўлевым перанеслі на пятніцу, паколькі адміністрацыйная справа адпраўлена на дапрацоўку, паведамляе «Еўрарадыё».

Сябры «Свабоднага аб'яднання спартсменаў» у чацвер прыйшлі да будынка суда, дзе першапачаткова павінны былі разглядаць справу Якаўлева / @tribuna_by

Мяркуецца, што ён пачнецца а 10-й гадзіне ў ізалятары часовага ўтрымання Мінскага раёна. Суддзя спачатку вырашыў адпусціць Якаўлева, але пасля перадумаў і пакінуў за кратамі, паведамляе тэлеграм-канал @zozhteam.

Канстанціна Якаўлева затрымалі 16 чэрвеня па дарозе з Баранавічаў у сталіцу. Разам з сябрамі са «Свабоднага аб'яднання спартсменаў» трэнер гандбольнага клуба «Віцязь» ездзіў сустракаць журналіста «Трыбуны» Дзмітрыя Руто, які вызваліўся пасля 15 сутак арышту. Дома ў трэнера прайшоў «агляд», сілавікі забралі два камп'ютары, тэлефоны, адзенне ініцыятывы SOS.by і медалі з выявай герба «Пагоня». Яго прывезлі туды ў кайданках. На вечар серады ў Якаўлева была прызначана адкрытая трэніроўка ў Новай Баравой.


У чацвер Канстанціна Якаўлева пачалі судзіць у будынку ізалятара часовага ўтрымання Мінскага раёна ў закрытым рэжыме за «парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў». Працяг — 17 чэрвеня.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: