Суд не даслаў копіі пастановаў, а вінаваты ў гэтым Ян Грыб

Актывіст Ян Грыб так і не змог абскардзіць рашэнне суда Кастрычніцкага раёна г. Мінска, згодна з якім ён быў пакараны за ўдзел у акцыях за незалежнасць.

Сёння, 28 лютага, Ян Грыб атрымаў з суда ліст, у якім тлумачылася, што актывіст не атрымаў копію судовай пастановы аб прыцягненні яго да адказнасці ў выглядзе штрафу, бо той не заяўляў адпаведнае хадайніцтва.А таксама паведамляецца, што суд дасылаў яму копіі пастановаў раней. Але тэрміны абскарджвання на той момант ужо сышлі.

Чытайце таксама:

Не атрымаў пастанову – не можаш абскарджваць


Яны як заўсёды робяць адпіску стандартную, што суды прайшлі правільна, што ў дзеяннях суддзяў не знайшлі ніякіх парушэнняў. Яны лічаць, што зрабілі ўсё правільна. А я-та чакаў, што атрымаю рашэнне на рукі”, — распавёў Ян Грыб пасля таго, як прачытаў ліст.

Нагадаем, што актывіста судзілі 15 студзеня за ўдзел у акцыях за незалежнасць. Штраф агулам склаў 60 базавых велічынь (1620 рублёў). Ян Грыб хацеў абскардзіць рашэнне суда. Для гэтага варта мець копію пастановы, каб належным чынам пабудаваць сваю абарону. Але ён не ведаў, што для гэтага трэба рабіць адпаведнае хадайніцтва.

Праваабаронца ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч растлумачыў: фармальна нормы ПІКаАП тут выкананы, але не ўсё так проста:

Напачатку пасяджэння суддзі зачытваюць правы чалавека, у дачыненні да якога вядзецца працэс, а менавіта: што той можа карыстацца дапамогай адваката, задаваць пытанні, даваць паказанні, а таксама заяўляць хадайніцтвы. А калі чалавек не юрыст і не ведае нормаў заканадаўства, то ён можа не зразумець, што для таго, каб атрымаць копію пастановы, яму трэба яшчэ і хадайніцтва аб гэтым заявіць”.

Таксама Валянцін Стэфановіч распавёў, што калі прысутнічаў на аналагічных пасяджэннях (над удзельнікамі ў акцыях за незалежнасць) у Першамайскім судзе, то там суддзі не толькі не пыталіся ў іх, ці патрэбна ім копія пастановы, а папросту выдавалі яе адразу.

Тым больш, што спадар Грыб пасля свайго пасяджэння захадзіў у канцылярыю па адміністратыўных справах і казаў, каб далі яму копію пастановы. Але яму пачалі казаць пра Сабес, нешта іншае — і ў выніку ніякай копіі не далі”, — узгадаў Валянцін Стэфановіч.

Цяпер жа Ян Грыб павінен цягам месяца аплаціць свой штраф за удзел у акцыях за незалежнасць.

Як я пры сваёй пенсіі ў 200 даляраў змагу сплаціць за месяц штраф у 800 даляраў?” — абурыўся актывіст.

spring96.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: