Суд пакінуў Ігара Лосіка пад вартай. Ён галадае ўжо 28 дзён

За кратамі Ігар ад 25 чэрвеня мінулага года — 198 дзён.



11 студзеня суд Партызанскага раёна Мінска разгледзеў скаргу адваката Ігара Лосіка на ўтрыманне пад вартай яго падабароннага. Скаргу пакінулі без задавальнення, паведамляе Свабода. Лосік застаецца пад вартай у СІЗА Жодзіна. Ён трымае галадоўку ўжо 28 дзён. 10 студзеня з'явілася інфармацыя пра перавод блогера і журналіста ў іншае месца, аднак, па словах ягонай жонкі Дар’і Лосік, гэта не так. У жодзінскім СІЗА ўзнікла блытаніна з карэспандэнцыяй для Ігара, ён па-ранейшаму знаходзіцца там.

Пра ход расследавання справы Ігара па-ранейшаму нічога невядома. Яго адвакат Дзмітры Лепрэтар знаходзіцца пад падпіскай аб невыдаванні. Ён збіраецца наведаць Лосіка у СІЗА Жодзіна 12 студзеня.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: