Суд Першамайскага раёна эвакуявалі, а бульвар Талбухіна перакрылі

Людзей з суда Першамайскага раёна эвакуявалі, а сам будынак ачапілі. Перакрыты бульвар Талбухіна.

Фота відавочцаў

Каля будынка суда зараз стаіць пажарны аўтамабіль, а бульвар Талбухіна перакрыты міліцыяй. Інфармацыю аб эвакуацыі работнікаў суда onliner.by пацвердзілі ў прэс-службе ведамства.

— Так, цяпер пасяджэння перапыненыя, работнікі эвакуяваныя. Па якой прычыне, пакуль невядома, — распавяла onliner.by памочнік старшыні суда Першамайскага раёна Мінска Наталля Мазоўка.

У МНС ад ГУУС паступіла паведамленне аб тым, што патрэбна дапамога на Талбухіна. На месца выправіліся пажарныя разлікі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: