Суд прызначыў дадатковую экспертызу сайту 1863x.com. Пальчыс: гэта невялікая перамога

Чарговае судовае паседжанне ў справе сайту 1863x.com, які стварыў Эдуард Пальчыс, прайшло 14 снежня. Пальчыс паведаміў на Facebook, што падчас паседжання яны «з адвакатам Бахціной Ганнай Віктараўнай атрымалі невялікую перамогу».

Як патлумачыў Пальчыс Свабодзе, суд вырашыў правесці дадатковую эспертызу некаторых артыкулаў з сайту 1863x.com, каб выявіць, ці змяшчаецца ў іх складнік экстрэмізму.

«Прызначылі дадатковую экспертызу для часткі артыкулаў. Гэта зроблена для таго, каб вырашыць, ці прызнаваць сайт экстрэмісцкім. Праз тое, што працягваецца судовы разбор, пакуль я фармальна не маю права агучваць падрабязнасці», — сказаў Пальчыс.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!