Суд разгледзіць скаргі на затрыманне двух супрацоўнікаў Прэс-клуба

За Якупава заступіліся расійскія СМІ.
Абарона падала хадайніцтва аб змене меры стрымання ў дачыненні да кіраўніка Акадэміі Прэс-клуба грамадзяніна Расіі Сяргея Якупава. Пра яго вызваленне просяць вядучыя расійскія медыі, паведаміў адвакат Антон Гашынскі. 31 снежня ў судзе разгледзяць скаргі на затрыманне двух фігурантаў справы Прэс-клуба.

- Заўтра, 31 снежня, апошні працоўны дзень для прад'яўлення абвінавачвання па справе Прэс-клуба. З панядзелка па сераду кожны дзень ідуць допыты ўдзельнікаў гэтай справы, - паведаміў адвакат. Гэта значыць, што 31 снежня можа быць вырашана пытанне аб прад'яўленні абвінавачання ўсім фігурантам справы Прэс-клуба.

Таксама 31 снежня ў судзе Партызанскага раёну Мінску будуць разгледжаныя скаргі на затрыманне кіраўніцы Прэс-клуба Юліі Слуцкай і кіраўніка Акадэміі Прэс-клуба Сяргея Якупава.

Пра змяненне меры стрымання для Якупава просяць некалькі буйных расійскіх выданняў. РБК ў пісьмовым звароце на імя кіраўніка Следчага камітэта просіць змяніць Сяргею Якупаву меру стрымання на не злучаную з пазбаўленнем волі. Выданне ўказвае, што ён рэалізаваў паспяховыя праекты для медыяхолдынга РБК і зарэкамендаваў сябе як першакласны медыястратег і дасведчаны рэдактар. «Упэўненыя, што грамадскай небяспекі Сяргей не ўяўляе і не мае намеру чыніць перашкоды законным следчым дзеянням», - гаворыцца ў лісце.

«Мы лічым, што ўтрыманне пад вартай з'яўляецца залішняй мерай у дачыненні да Якупава Сяргея Сяргеевіча, які мае бездакорную рэпутацыю і якога мы ведаем як выключна законапаслухмянага грамадзяніна», - піша ў хадайніцтве з такой жа просьбай рэдакцыя расійскага выдання «Зорка».

22 снежня ў офісе беларускага Прэс-клуба і дома ў яго супрацоўнікаў прайшлі ператрусы ці агляды. Пасля гэтага затрымалі кіраўніцу праекта Юлію Слуцкую, праграмнага дырэктара Алу Шарко, фінансавага дырэктара Сяргея Альшэўскага, кіраўніка Акадэміі Прэс-клуба Сяргея Якупава, аператара Пятра Слуцкага, а таксама былую журналістку БТ Ксенію Луцкіну.

Паводле інфармацыі абаронцы, супрацоўнікі Прэс-клуба прызнаныя падазраванымі па крымінальнай справе па ч. 2 арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: