Суд у Маскве пакінуў пад арыштам 8 украінскіх маракоў

Маскоўскі гарадскі суд не задаволіў скаргу абароны васьмі захопленых расейскімі сілавікамі ўкраінскіх вайскоўцаў. Тыя застануцца ў следчым ізалятары да канца ліпеня, паведаміў у Фэйсбуку адвакат Мікалай Полазаў. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода
Украінскіх маракоў затрымалі ў Керчанскай пратоцы 25 лістапада 2018 году. Расейскія памежнікі спачатку пратаранілі, а потым абстралялі тры ўкраінскія караблі (браняваныя артылерыйскія катэры «Бярдзянск» і «Нікапаль» і рэйдавы буксір «Яны Капу»). Паводле сцвярджэння ўкраінскіх уладаў, гэта адбылося пасля таго, як караблі пакінулі 12-мільную зону ля берагоў Расеі – гэта значыць па-за тэрыторыяй, якую Расея пасля анексіі называе сваёй.

Пад арыштам апынуліся 24 чалавекі: спачатку іх змясцілі ў ізалятар у Крыме, а потым перавезлі ў Маскву.

Украіна з самага пачатку настойвала на неабходнасці прызнаць арыштаваных маракоў ваеннапалоннымі. У канцы снежня 2018 году вызвалення вайскоўцаў запатрабавалі канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, а прэзідэнт ЗША Дональд Трамп праз керчанскі інцыдэнт адмяніў запланаваную на саміце двухгадзінную сустрэчу з Уладзімірам Пуціным.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: