Суд у нядзелю: двух студэнтаў асудзілі 7 сакавіка

Сёння асудзілі двух студэнтаў, затрыманых пасля налёту сілавікоў на канферэнцыю Лігі студэнцкі аб'яднанняў.
Суд у нядзелю? І такое магчыма ў Беларусі. Сёння асудзілі двух студэнтаў, затрыманых пасля налёту сілавікоў на канферэнцыю Лігі студэнцкі аб'яднанняў.

Крысціна Міроненка, студэнтка БНТУ, была адной з нямногіх, каго не адпусцілі пасля налёту сілавікоў, 2 ночы яна правяла на Акрэсьціна.

Сёння адвакату патэлефанавалі і сказалі, што ў Крысціны прызначаны суд ў 11 раніцы. Суд Цэнтральнага раёна даў ёй 14 сутак арышту.

Таксама стала вядома пра працэс над Станіславам Сенюкевічам, студэнтам БДМУ, у судзе Кастрычніцкага раёна. Яму далі 15 сутак.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: