Суд выселіў абласную структуру БНФ «Адраджэньне» з Сядзібы

Партыя арандуе памяшканне на вуліцы Чарнышэўскага, 3 з 2011 года, нагадвае «Радыё Свабода».
Офіс Партыі БНФ, архіўнае фота

Офіс Партыі БНФ, архіўнае фота

Эканамічны суд Мінску 4 лютага задаволіў пазоў дзяржаўнага прадпрыемства «Домэнэргасэрвіс» аб высяленні Мінскай абласной арганізацыі БНФ з памяшкання па адрасе вул. Чарнышэўскага, 3-48Б. Дамову арэнды гэтага памяшкання скасавалі, піша сайт Партыі БНФ.

Тры ранейшыя пазовы аб высяленні з памяшканняў Партыі БНФ і яе структураў суд адхіляў.​

Пры гэтым, гэты пакой застаўся ў карыстанні Мінскай гарадской арганізацыі БНФ. Аднак пазоў аб высяленні Мінскай гарадской арганізацыі партыі суд яшчэ мусіць разгледзець.

Падставай для пазову сталі запазычанасці ў аплаце арэнды памяшкання і камунальных паслуг, паведаміў прадстаўнік «Домэнэргасэрвіс». Паводле яго, Партыя БНФ ужо 30 месяцаў дапускае пратэрмінаванне плацяжоў.

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў лічыць, што пазовы зьвязаныя не з эканамічнымі, а з палітычнымі прычынамі.

Партыя арандуе памяшканне на вуліцы Чарнышэўскага, 3 з 2011 году.

www.svaboda.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!