За абразу даішніка Вольніча жыхар Жлобіна атрымаў тры гады «хатняй хіміі»

Суд Жлобінскага раёна разгледзеў 9 верасня крымінальную справу па абвінавачванні Арцёма Барашка ў абразе службовай асобы (арт. 369 КК РБ), паведамляе «Вясна».
Скрын-шот з відэа

Скрын-шот з відэа

Справу разглядаў суддзя Ігар Змушко, дзяржабвінаваўца — Сямён Фядорчанка.

Пацярпелы — супрацоўнік ДАІ з Ганцавіч Ігар Вольніч.

Спачатку ў Арцёма Барашкі правялі ператрус, канфіскавалі тэлефон, а крымінальная справа была заведзеная ў сярэдзіне чэрвені.

Па матэрыялах следства, Барашка ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» з дапамогай мабільнага тэлефона змясціў пад фота каментар абразлівага зместу. На фотаздымку, які ў свой час нарабіў шмат шуму ў інтэрнэце, пацярпелы душыць каленам аднаго з пратэстоўцаў ў раёне шыі.

Дарэчы, гэта далёка не першы зварот у суд Вольніча.

Арцёму Барашка 37 гадоў. Ён працуе ў адным з лакаматыўных дэпо машыністам поезда на Беларускай чыгунцы, характарызуецца станоўча.

У якасці сведкі выступіла былая жонка абвінавачанага Святлана. Паведаміла, што даведалася аб учынку Арцёма толькі ад супрацоўнікаў міліцыі. Пра ягоныя намеры не ведала. Характарызуе яго станоўча, кажа што прымае ўдзел у выхаванні дзяцей.

Абвінавачаны Барашка прызнаў сваю віну ў здзейсненым. У судзе паведаміў, што каментарыяў пад здымкам было шмат, але ён не лічыў іх.

Пацярпелы даваў суду тлумачэнні і адказваў на пытанні праз скайп.

Пасля хуткага судовага разбіральніцтва суддзя Ігар Змушко вынес прысуд: тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія») і 1500 рублёў матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: