Суд стаў на бок актывісткі ў справе аб касметычцы для байкераў

Мінскі гарадскі суд задаволіў скаргу рэжысёра Вольгі Мікалайчык, і адмяніў рашэнне суда Цэнтральнага раёна сталіцы, якое прадугледжвала 13 сутак арышту для грамадскай актывісткі.



Асновай доказнай базы невінаватасці Нікалайчык стали відэазапісы з камер назірання, дзе відаць, што яна не аказвае супраціву міліцыі і наогул не парушае грамадскага парадку. Аднак, сама актывістка, нягледзячы на станоўчае рашэнне, да законнасці ў Беларусі ставіцца скептычна, паведамляе «Белсат».

«Я не спадзяюся ніколі ў гэтай краіне на тое, што будуць працаваць законы, на нешта лепшае. Я да ўсяго гатовая», — адзначыла яна.

29 красавіка рэжысёра Вольгу Нікалайчык затрымалі каля амбасады Расійскай Федэрацыі, калі яна і актывістка Кацярына Садоўская праводзілі перфоманс супраць прыезду байкераў з клуба «Начныя ваўкі» ў Беларусь. 26 мая жанчын абвінавацілі ў брыдкаслоўі і супраціве міліцыі, за што прысудзілі 13 сутак адміністрацыйнага арышту Вользе Нікалайчык і штраф у амаль 11 млн. рублёў Кацярыне Садоўскай.

26 мая Міхаіл Хома, суддзя Цэнтральнага раёна сталіцы, асудзіў актывістку на 13 сутак арышту, аднак арыштоўваць адразу яе не сталі і далі магчымасць абскардзіць прысуд на волі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: